Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Часопiсы для дашкольнiкаў

Дата: 24 октября 2019 в 11:45, Обновлено 24 мая 2021 в 16:27

Чытанка-маляванка "Буся" для дашкольнікаў   

Беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам.

Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэмы, розныя па памерах і складанасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.

Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу.

"ВЯСЁЛКА"

«Вясёлка» – штомесячны літаратурны развіваючы часопіс для дзяцей. Сярод аўтараў – лепшыя беларускія пісьменнікі. У кожным нумары – конкурсы, займальныя заданні, цікавыя творы, пазнавальныя матэрыялы. Выданне спрыяе вывучэнню беларускай мовы, інтэлектуальнаму і творчаму развіццю.

Журнал «ТОПА»

Каждая мама мечтает о том, чтобы её ребенок имел все возможности для творчества и развития, познавал мир увлеченно и с радостью. Журнал «ТОПА» создан специально для развития мальчиков и девочек 2 – 4 лет.
Яркий и понятный, журнал вдохновляет малышей на самостоятельное творчество. При этом материал подобран так, чтобы «прорабатывать» разнообразные, соответствующие возрасту, темы.
Каждый выпуск – это законченная история про медвежонка Топу и его друзей, которую ребенок придумывает сам, выполняя простые задания на каждой странице. Для этого нужно пройти лабиринт, соединить точки или части целого, раскрасить или дорисовать рисунок карандашами, фломастерами, мелками или красками, с помощью отпечатков пальчиков, ладошек и даже ножек! Ширина контура позволяет ребенку работать аккуратно и не «вылезать» за границы рисунка.
Отдельная детская радость – наклейки. Помещая их в нужное поле, малыш не только тренирует мелкую моторику руки, но и развивает логику, внимательность, глазомер. Наклейки удобные, ребенок сможет приклеивать их самостоятельно.

«Асцярожна: дзеці!»

У выданні «Асцярожна: дзеці!» галоўныя героі - Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі і разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе таксама можна знайсці захапляльныя прыгоды і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй. 

Часопіс «Дуду»

Часопіс «Дуду» разлічаны на дзяцей да сямі гадоў, але чытаць яго могуць і дарослыя. У нумары можна знайсці казкі, вершы і нават музыку ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.