Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліка Беларусь

Дата: 28 января 2021 в 11:11, Обновлено 1 октября 2021 в 17:56

       

Рэспубліка Беларусь – дзяржава ў цэнтры Еўропы. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай. Працягласць дзяржаўнай мяжы – 2969 км.
        Працягласць тэрыторыі рэспублікі з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км. Плошча – 207,6 тыс. кв. км. Па плошчы Беларусь пераўзыходзіць такія еўрапейскія краіны, як Грэцыя, Партугалія, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Чэхія.
        Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены распалажэннем краіны ў сярэдніх шыротах, адсутнасцю гор, адноснай блізкасцю да Атлантычнага акіяна. Самы цёплы месяц – ліпень, самы халодны – студзень.
       На тэрыторыі Беларусі налічваецца болей 20 тыс. рэк і ручаёў. Самыя буйныя рэкі – Днепр, Заходняя Дзвіна і Нёман. Беларусь называюць «сінявокай», паколькі на яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 10 тыс. азёр. Самае вялікае возера – Нарач (плошча – 79,6 кв. км), самае глыбокае – Доўгае (глыбіня – 53,7 м).      42% тэрыторыі Беларусі складаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 39% заняты лясамі, 2% – азёрамі і рэкамі, 17% – іншыя землі.
      У Рэспубліцы Беларусь шэсць абласцей - Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, якія дзеляцца на 118 раёнаў.
      Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пачатак 2020 года склала 9 млн. 408,4тыс. чалавек, 77,3% яго сканцэнтравана ў гарадах. У сталіцы Беларусі - горадзе Мінску - пражываюць 1 млн. 472,0 тыс. чалавек - пятая частка насельніцтва краіны.
     Нацыянальны склад – беларусы (болей 80%), рускія, палякі, украінцы, яўрэі, літоўцы і прадстаўнікі другіх нацыянальнасцей.
    Дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская  і руская.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.