Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова, цудоўная мова...

Дата: 21 февраля 2020 в 14:54, Обновлено 28 февраля 2020 в 10:54
190 просмотров

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, −

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

  У.  Дубоўка

<font face="times new roman, times, serif"> </font>21 лютага  у нашай установе  прайшоў Дзень беларускай мовы. Педагогі дашкольнай установы запланавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх далучэнне выхаванцаў і іх бацькоў да багацця беларускай мовы, фарміраванне каштоўнасных адносін да яе.

 Так, ужо раніцай пятніцай  дзеці і бацькі сталі ўдзельнікамі акцыі “Гавары са мной па-беларуску”.  Вялікую цікавасць у выхаванцаў 4-5 гадоў вызвала літаратурнае падарожжа "Па старонках любімых казак". Разам з казачнымі героямі  дзеці адгадвалі   загадкі,  падбіралі прыказкі і прымаўкі да ілюстрацый літаратурных твораў.

   Выхаванцы старэйшай беларускамоўнай  групы №8 слухалі  беларускія народныя казкі.  Дзень беларускай казкi паспрыяў фармiраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цiкавасцi i cтаноўчых адносiн да нацыянальнай мовы, развiццю элементарных навыкаў зносiн на беларускай мове.

Выхаванцы  сярэдняй спецыяльнай группа разам з бацькамі  падрыхтавалі малюнкі беларускіх народных казак.

Педагогі - карэспандэнты правялі ранішняе інтэрв’ю з бацькамі (“Ці ведаеце Вы, якое сёння свята?”, “Як Вы лічыце, ці павінен чалавек ведаць родную мову?” і інш.). Аказалася, што большасць бацькоў ведалі аб свяце і згодны былі далучыцца да прапановы ўстановы: размаўляць па-беларуску.

        Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове! А мы вам у гэтым дапапожам.

 

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.